Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» паведамляе, што згодна з рашэннем гадавога Агульнага сходу акцыянераў ад 29 сакавіка 2018 года ААТ «ААБ Беларусбанк» устаноўлены тэрмін выплаты дывідэндаў - не пазней за 20 красавіка 2018 года.
Банк плануе ажыццявіць выплату дывідэндаў акцыянерам, як юрыдычным асобам, так і фізічным асобам, у безнаяўным парадку шляхам пералічэння на рахункі акцыянераў, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ў іншых банках Рэспублікі Беларусь 18 красавіка 2018 года.