Архіў за 2013-2017 гг.
01.12.2016

Сустрэча акцыянераў 7 снежня 2016 года

Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!

 

Запрашаем Вас на штогадовую сустрэчу акцыянераў Банка.

Сустрэча адбудзецца 7 снежня 2016 г. (серада) па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, 5-ы паверх, актавая зала.

Пачатак сустрэчы –  14.00.

У ходзе сустрэчы будуць агучаны вынікі дзейнасці Банка за 10 месяцаў 2016 года і папярэднія вынікі работы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Банка ў 2016 годзе.

Таксама Вы зможаце задаць пытанні, якія Вас цікавяць, пра новыя прадукты і паслугі Банка.

Для ўдзелу ў сустрэчы просім Вас зарэгістравацца па тэлефонах:

 + 375 17 309 04 08, + 375 17 309 11 23.

У дзень сустрэчы (07.12.2016) Вам неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

 

Чакаем Вас!