На сустрэчы з акцыянерамі абмеркаваны рад пытанняў.
Падведзены вынікі закрытай падпіскі на акцыі «Беларусбанка» ў 2015 годзе – яна адбылася на суму Br1 млрд 677 млн.
«Падпіска склалася на ўзроўні мінулага года, у ёй удзельнічалі 333 фізічныя асобы, - сказаў старшыня камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі. – Улічваючы дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва, можна з упэўненасцю сказаць, што акцыянеры вераць у банк».
Аб выніках дзейнасці банка, новых прадуктах і паслугах, укаранёных у бягучым годзе, акцыянерам расказаў намеснік дырэктара фінансава-эканамічнага дэпартамента Канстанцін Сідорскі.
Члены камітэта абмеркавалі з акцыянерамі кошт акцый у кантэксце будучай дэнамінацыі.
Вялікі інтарэс у акцыянераў выклікала інфармацыя намесніка дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу Ігара Рудага аб безадзыўных і адзыўных укладах.
Член камісіі па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Вячаслаў Тадзееў дэталёва спыніўся на развіцці банкам сістэмы безнаяўных плацяжоў.
Аб рабоце інфакіёскаў і іх інтэрфейсе сцісла расказаў намеснік дырэктара РЦПК Уладзімір Сяміжон.
Адбыўся абмен думкамі. Для банка падобныя сустрэчы – крыніцы інфармацыі па далейшым удасканаленні работы з кліентамі.
Наступная сустрэча з акцыянерамі адбудзецца на гадавым сходзе ў пачатку вясны наступнага года.