Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 9 кастрычніка 2015 года ў адпаведнасці з загадам в.а. Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:
1) Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
2) Аб унясенні дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 31.05.2013 (пртакол № 4).
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 7 кастрычніка 2015 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 9 кастрычніка 2015 года), па адрасе : г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 7 кастрычніка 2015 года.