Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый, размяшчаемых шляхам правядзення закрытай падпіскі ў два этапы ў перыяд з 01 кастрычніка 2015 года па 30 лістапада 2015 года.
Закрытая падпіска будзе праводзіцца толькі сярод акцыянераў.
ААТ «ААБ Беларусбанк», якія з’яўляліся такімі ў адпаведнасці з рэестрам уладальнікаў акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», складзеным па стане на 01 верасня 2015 года, а таксама наследнікаў названых акцыянераў, прад’явіўшых на працягу перыяду закрытай падпіскі пасведчанне аб праве на спадчыну на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк», у наступным парадку:
- на першым этапе (з 1 кастрычніка па 13 лістапада 2015 года ўключна) кожны акцыянер, які жадае набыць акцыі, можа заключыць дагавор падпіскі аб набыцці простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці не больш за 60 % ад пакета акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», які ў яго маецца;
- на другім этапе (з 16 лістапада па 30 лістапада 2015 года ўключна) кожны акцыянер, які жадае набыць акцыі, можа заключыць дагавор падпіскі на набыццё простых (звычайных) акцый у межах часткі аб’ёму эмісіі, якая засталася на момант заключэння дагавору.
Закрытая падпіска на акцыі будзе ажыццяўляцца па цане, роўнай намінальнай вартасці акцыі - 1000 (адна тысяча) рублёў
Месцы правядзення закрытай падпіскі на акцыі: