Архіў за 2013-2017 гг.
03.09.2015

Вынікі пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» 28.08.2015

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 28 жніўня 2015 года было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк»  з наступнай павесткай дня:

  1. Аб параметрах правядзення закрытай падпіскі на акцыі Банка ў 2015 годзе.
  2. Аб аказанні ў 2015 годзе да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь спонсарскай дапамогі інвалідам-акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк», у тым ліку работнікам Банка.

Па выніках пасяджэння Камітэтам было рэкамендавана правесці закрытую падпіску на акцыі Банка для мінарытарных акцыянераў у два этапы ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 лістапада 2015 года. На першым этапе падпіскі мінарытарны акцыянер можа набыць не больш за 60 % ад наяўнага ў акцыянера пакета акцый (прапарцыянальна долі павелічэння статутнага фонда Банка дзяржавай), на другім этапе – у межах аб’ёму застаўшайся эмісіі.

Больш падрабязную інфармацыю аб выніках праведзенага пасяджэння Камітэта можна атрымаць па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:

+375 17 309 11 23

+375 17 309 04 08