Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!
Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з рашэннем пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк»
№ 7 ад 28.11.2013 заявы акцыянераў-фізічных асоб, маючых права на перавод (змяненне катэгорыі/тыпу) акцый, прымаюцца штогод да 1 кастрычніка (уключна). Перавод (змяненне катэгорыі/тыпу) магчымы:
- у прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» першага тыпу па заявах фізічных асоб, якія з’яўляліся акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» на 01.01.2011:
- простых (звычайных) акцый, набытых да 01.11.2013(уключна);
- прывілеяваных акцый другога тыпу;
- простых (звычайных) акцый пры ўмове бесперапыннага валодання імі не менш за 2 гады, набытых пасля 01.11.2013;
- у прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу па заявах фізічных асоб, якія сталі акцыянерамі пасля 01.01.2011
- простых (звычайных) акцый пры ўмове бесперапыннага валодання імі не менш за 2 гады.
Запоўненыя заявы прымаюцца па адрасе: 220089, г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 18, ААТ «ААБ Беларусбанк» з адзнакай «Для сектара карпаратыўнага кіравання».
У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў звяртайцеся па тэлефонах: +375 17 309 04 08; +375 17 309 11 23.