Архіў за 2013-2017 гг.
30.12.2014

Завяршэнне рэгістрацыі акцый, набытых падчас закрытай падпіскі.

Паважаныя акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк»!

Інфармуем аб завяршэнні дзяржаўнай рэгістрацыі дадатковага выпуску акцый, набытых падчас правядзення закрытай падпіскі.
Залічэнне акцый на рахункі "дэпо" акцыянераў, якія прымалі ўдзел у закрытай падпісцы, было праведзена 24 снежня 2014 года. Кожнаму акцыянеру праз паштовую сувязь будзе накіравана выпіска па рахунку "дэпо" з адлюстраваннем аперацыі па залічэнні акцый.