Нагадваем, што на падставе рашэння Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28 лістапада 2013 года (пратакол №7)
да 1 кастрычніка 2014 года (уключна)
маюць права падаць заявы на перавод акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» акцыянеры - фізічныя асобы наступных катэгорый:
- якія ўвайшлі ў склад акцыянераў да 01.01.2011
(простыя акцыі і прывілеяваныя акцыі другога тыпу, набытыя да 01.11.2013).
Перавод ажыццяўляецца ў прывілеяваныя акцыі першага тыпу;
- якія ўвайшлі ў склад акцыянераў пасля 01.01.2011
(простыя акцыі, набытыя да 01.10.2012).
Перавод ажыццяўляецца ў прывілеяваныя акцыі другога тыпу.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі па тэлефонах:
+375 (29) 833 47 07 – Вячаслаў Рыгоравіч,
+375 (29) 311 51 31 – Антаніна Стэфанаўна,
а таксама ў спецыяліста Банка па тэлефонах:
+375 (17) 309 11 23, 218 88 15.
Для падачы заяў неабходна звярнуцца па наступных адрасах:
г. Мінск, вул. Мяснікова, 32, каб. 501;
г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 18, каб. 415 (ун. тэлефон 11 23).
Пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт).
Дапускаецца накіраванне заяў па пошце на адрас:
220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 18, каб. 415.
У гэтым выпадку неабходна папярэдне звязацца са спецыялістам Банка па тэлефоне +375 (17) 309 11 23.