Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі паведамляе, што пазачарговым Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 02.07.2014 прынята рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду банка на суму 20 млрд. руб. шляхам выпуску дадатковых простых акцый у колькасці 20 млн. штук.
Дадатковыя акцыі будуць размяшчацца шляхам правядзення закрытай падпіскі сярод асоб, якія з'яўляюцца акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» па стане на 01 жніўня 2014 года (далей - акцыянеры). Продаж акцый будзе ажыццяўляцца па цане, роўнай намінальнай вартасці - 1000 (адна тысяча) рублёў.
Закрытая падпіска на акцыі банка будзе праведзена ў два этапы:
на першым этапе (з 1 жніўня 2014 года па 14 верасня 2014 года ўключна) кожны акцыянер зможа набыць простыя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці не больш за 12 тыс. штук (гэта значыць, на суму не больш за 12 млн. руб.);
на другім этапе (з 15 верасня 2014 года па 30 верасня 2014 года ўключна) - продаж акцый будзе ажыццяўляцца ў межах астатку аб'ёму эмісіі, не размешчанага падчас першага этапу.
Для набыцця акцый, пачынаючы з 01.08.2014, акцыянер банка мае права звярнуцца ва ўстанову банка, пазначаную па наступных спасылках:
для акцыянераў – фізічных асоб;
для акцыянераў – юрыдычных асоб.
Дадатковая інфармацыя можа быць атрымана ў членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі па наступных тэлефонах:
Вячаслаў Рыгоравіч: |
+375 (17) 3630519; |
Антаніна Стэфанаўна: |
+375 (17) 2235131. |