Архіў за 2013-2017 гг.
19.03.2014

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 26.03.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 26 сакавіка 2014 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:

1.1. Аб зацвярджэнні Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства  «Ашчадны банк «Беларусбанк».

1.2. Аб зацвярджэнні Дадатку 2 да Кодэкса карпаратыўнага кіравання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў Банка (пратакол ад 05.06.2009 № 8.3).        

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 21 сакавіка 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 26 сакавіка 2014 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 21 сакавіка 2014 года.

Прыняўшым удзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ва ўстаноўленым парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.