Архіў за 2013-2017 гг.
20.12.2013

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 30.12.2013

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 30 снежня 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:

  1. Аб зацвярджэнні рашэння аб выпуску дадатковых простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
  2. Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
  3. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 24 снежня), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 30 снежня), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 24 снежня 2013 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ва ўстаноўленым парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.