Архіў за 2013-2017 гг.
20.12.2013

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 26.12.2013

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 26 снежня 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:

  1. Аб карэкціроўцы нарматываў размеркавання прыбытку на 2013 год.
  2. Аб нарматывах расходавання сродкаў з прыбытку ў 2014 годзе.

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 23 снежня), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 26 снежня), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 23 снежня 2013 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ва ўстаноўленым парадку.

Тэлефон для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.