Архіў за 2013-2017 гг.
19.11.2013

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 28.11.2013

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 28 лістапада 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:

1) Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».

2) Аб зацвярджэнні цаны выкупу прывілеяваных акцый другога тыпу па патрабаванні акцыянераў - уладальнікаў прывілеяваных акцый другога тыпу.

3) Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».

Асобамі, якія маюць права на ўдзел у названым Агульным сходзе акцыянераў ад 28.11.2013 з правам голасу, з’яўляюцца:

акцыянеры - уладальнікі простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» па ўсіх пытаннях парадку дня;

акцыянеры - уладальнікі прывілеяваных акцый другога тыпу ААТ «ААБ Беларусбанк» па 1 і 2 пытаннях парадку дня.

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 25 лістапада 2013 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 28 лістапада 2013 года), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 25 лістапада 2013 года.

Пры прыняцці рашэння Агульным сходам акцыянераў аб унясенні змяненняў у статут ААТ «ААБ Беларусбанк», прадугледжаных вышэйзгаданым парадкам дня, акцыянеры - уладальнікі прывілеяваных акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу маюць права патрабаваць выкуп належных ім прывілеяваных акцый другога тыпу ў выпадках i тэрмiны, вызначаныя артыкулам 78 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» і п. 8.5 арт. 8 Статута ААТ «ААБ Беларусбанк».