Архіў за 2013-2017 гг.
23.05.2013

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 31.05.2013

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 31 мая 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ў завочнай форме з наступным парадкам дня:

1.  Аб устанаўленні памераў узнагароджання членам Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк»

2. Аб устанаўленні памераў узнагароджання членам Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».

3. Аб зацвярджэнні Дадатку 2 да Палажэння аб службе рэвізій, зацверджаным Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк»25.01.2011 (пратакол № 2.2).

4. Аб прызнанні страціўшым сілу Палажэння аб службе ўнутранага аўдыту ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 02.02.2007 (пратакол № 2.5).

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (да 28 мая), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 31 мая), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 28 мая 2013 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ва ўстаноўленым парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23, 309 04 38.