Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 17.06.2025

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў банка ў завочнай форме адбыўся 17 чэрвеня 2025 года з парадкам дня:

  1. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка.
  2. Аб зацвярджэнні Дапаўнення 3 да Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  3. Аб заключэнні дагавораў з установамі адукацыі.

Прагаласавала 99,7% (54 886 793 700 галасоў) ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.

Па выніках галасавання прыняты рашэнні аб выбранні Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» у колькасці 9 чалавек, аб узгадненні заключэння дагавораў з установамі адукацыі і зацвярджэнні дапаўнення ў Палажэнне аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.