Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г.Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" паведамляе аб правядзенні 27 снежня 2024 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з парадкам дня "Аб узгадненні заключэння дадатковых пагадненняў да дагавору".
Дата складання рэестра асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 19 снежня 2024 года.
Акцыянеры ААТ "ААБ Беларусбанк" могуць атрымаць інфармацыю па пытанні парадку дня 20.12.2024 - 24.12.2024 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ "ААБ Беларусбанк", па месцы знаходжання банка: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, каб.415.
Бюлетэні для завочнага галасавання ўручаюцца асобам, якія маюць права на ўдзел у Агульным сходзе, пад роспіс па месцы знаходжання банка, або накіроўваюцца заказным пісьмом, або факсімільнай сувяззю, або электроннай поштай.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца з 20.12.2024 года па 24.12.2024 года (уключна) па месцы знаходжання банка, з дапамогай паштовай або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.