Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 17 чэрвеня 2024 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з парадкам дня:
- Аб размеркаванні прыбытку.
- Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ "ААБ Беларусбанк" шляхам павелічэння намінальнага кошту акцыі на 1 капейку за кошт уласнага капіталу ААТ "ААБ Беларусбанк" на суму 551 176 988,41 рублёў.
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні Кодэкса карпаратыўнага кіравання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» і банкаўскага холдынгу ў новай рэдакцыі.
- Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 10 чэрвеня 2024 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць атрымаць інфармацыю па пытаннях парадку дня 11.06.2024 - 12.06.2024 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запыт адвольнай формы аб прадастаўленні бюлетэня для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 12.06.2024 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.