Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк", размешчанае па адрасе: 220089, г.Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" паведамляе аб правядзенні 09 лютага 2024 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з парадкам дня "Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка".
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 02 лютага 2024 года.
Акцыянеры ААТ "ААБ Беларусбанк" могуць атрымаць інфармацыю па пытаннях парадку дня 05.02.2024 - 06.02.2024 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ "ААБ Беларусбанк".
Запыт адвольнай формы аб прадастаўленні бюлетэня для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 06.02.2024 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.