Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк", размешчанае па адрасе: 220089, г.Мінск, пр-т Дзяржынскага, д.18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" паведамляе аб правядзенні 10 кастрычніка 2023 года пазчарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- "Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка"
- "Аб унясенні змяненняў у Рэгламент ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк"
Дата складання спісу асоб, маючых права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 28 верасня 2023 года.
Акцыянеры ААТ "ААБ Беларусбанк " могуць атрымаць бюлетэні для завочнага галасавання і інфармацыю па пытанні парадку дня 04.10.2023 - 06.10.2023 па адрасе: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу. За атрыманнем звяртацца ў карпаратыўную службу банка па тэл.(017) 309 03 32, (017) 309 06 00 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ "ААБ Беларусбанк".
Запоўненыя бюлетэні прымаць з 04 кастрычніка 2023 года па 06 кастрычніка 2023 года (уключна) па месцы знаходжання банка, з дапамогай паштовай, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.