Навіны для акцыянераў
28.08.2023

Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 24.08.2023

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў банка ў завочнай форме адбыўся 24 жніўня 2023 года з парадкам дня: «Аб пераводзе прыналежных акцыянерам – фізічным асобам простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу, набытых да 01.08.2023.».

Прагаласавала 99,41% (54 787 777 251 голас) ад агульнай колькасці акцый, маючых права голасу.

Па пытанні парадку дня прынята станоўчае рашэнне.

Узор заявы на перавод простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу размешчаны на сайце банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!