Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк", размешчанае па адрасе: 220089, г.Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" паведамляе аб правядзенні 24 жніўня 2023 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня "Аб пераводзе прыналежных акцыянерам – фізічным асобам простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» у прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» другога тыпу, набытых да 01.08.2023".
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 17 жніўня 2023 года.
Акцыянеры ААТ "ААБ Беларусбанк" могуць атрымаць бюлетэні для завочнага галасавання і інфармацыю па пытанні павесткі дня 18.08.2023 - 21.08.2023 па адрасе: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу. За атрыманнем звяртацца ў карпаратыўную службу банка па тэл. (017) 309 03 32, (017) 309 06 00 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ "ААБ Беларусбанк".
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 21.08.2023 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня