Пазачарговы Агульны сход акцыянераў банка адбыўся 30 лістапада бягучага года ў завочнай форме з павесткай дня:
- Аб зацвярджэнні Рэгламента выплаты ўзнагароджанняў членам Наглядальнага савета, членам Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, Рэвізійнай камісіі, кампенсацыі (аплаты) расходаў членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні Палажэння аб Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўнення да Кодэкса карпаратыўнага кіравання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» і банкаўскага холдынгу.
- Аб унясенні дапаўнення да Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўнення да Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўнення да Палажэння аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб неправядзенні закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прагаласавала 99,41% (54 787 135 251 голас) ад агульнай колькасці акцый, маючых права голаса. Па ўсіх пытаннях павесткі дня прынята станоўчае рашэнне.
Унясенне змяненняў у ЛПА банка абумоўлена неабходнасцю іх актуалізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам і існуючай практыкай.
Рашэнне аб неправядзенні закрытай падпіскі для мінарытарных акцыянераў па выніках павелічэння статутнага фонду банка ў 2022 годзе абумоўлена наяўнасцю нявырашанага пытання мінарытарных акцыянераў, якія набылі акцыі банка ў 2020-2021 гг. на ўмовах, прадугледжаных бізнес-планам (стратэгічным планам развіцця) банка.