Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г.Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 4 кастрычніка 2022 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня: «Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 28 верасня 2022 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць атрымаць інфармацыю па пытаннях павесткі дня 29.09.2022 - 30.09.2022 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запыт адвольнай формы аб прадастаўленні бюлетэня для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 30.09.2022 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.