Пазачарговы Агульны сход акцыянераў адбыўся 30 мая 2022 года ў завочнай форме з павесткай дня:
- Аб унясенні змяненняў у Палажэнне аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўнення да Рэгламенту ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб пісьме Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Прагаласавала 99,41 % (54 787 166 526 галасоў) ад агульнай колькасці акцый, маючых права голаса.
Па ўсіх пытаннях павесткі дня прыняты станоўчыя рашэнні.
Згодна з рашэннямі ў лакальныя прававыя акты банка ўнесены рэдакцыйныя праўкі, а таксама прынята да ўвагі інфармацыя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.