Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 5 красавіка 2022 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам эмісіі простых (звычайных) акцый дадатковага выпуску, размяшчаемых без правядзення падпіскі.
- Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб узгадненні заключэння дагавору аб узаемадзеянні з Установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 31 сакавіка 2022 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня (бюлетэнях для галасавання на сходзе акцыянераў і тлумачальнай запіскай) 31.03.2022 - 01.04.2022 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запыт адвольнай формы аб прадастаўленні матэрыялаў да сходу і/або бюлетэняў для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 01.04.2022 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.