Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што Наглядальным саветам банка з улікам эпідэміялагічных абставін, а таксама значнай колькасці акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» - фізічных асоб, маючых права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў банка, прынята рашэнне аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2020 год у завочнай форме 30 сакавіка 2022 года па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18.
Павестка дня:
- Аб гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2021 год.
- Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2021 год.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2021 год.
- Аб выплаце гадавых бонусаў членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Спіс асоб, маючых права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 25 лютага 2022 года.
Галасаванне па пытаннях павесткі дня ажыццяўляецца бюлетэнямі. Запоўненыя бюлетэні прымаюцца да 28 сакавіка 2022 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай сувязі або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) або па электроннай пошце stockholder@belarusbank.by з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Інфармацыя да сходу акцыянераў прадстаўляецца для азнаямлення акцыянерам па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, а таксама па электроннай пошце stockholder@belarusbank.by з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:
- аб дзейнасці банка ў 2021 годзе, планах і прагнозах дзейнасці банка на 2022 год: 10.03.2022 - 30.03.2022;
- па пытаннях павесткі дня: 25.03.2022 - 30.03.2022.
Запыт[1] у адвольнай форме аб прадстаўленні матэрыялаў да сходу і/або бюлетэняў для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@belarusbank.by з абавязковым пазначэннем прозвішча, імя, імя па бацьку.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 06 00.
[1] банк пакідае за сабой права не накіроўваць матэрыялы і бюлетэні асобам, якія не пазначылі персанальныя даныя, а таксама адсутнічаюць у рэестры акцыянераў банка па стане на 25.02.2022.