Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 29 снежня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўнення ў Палажэнне аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўнення ў Палажэнне аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 22 снежня 2021 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня 24.12.2021-27.12.2021 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк», па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 або з дапамогай сродкаў тэлекамунікацый.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 27.12.2021 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.