Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 15 лістапада 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
«Аб адмене рашэнняў Агульнага сходу акцыянераў аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, маючых права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 2 лістапада 2021 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня (бюлетэнем для галасавання на сходзе акцыянераў) 05.11.2021-12.11.2021 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 12.11.2021 уключна па месцы знаходжання банка з дапамогай паштовай сувязі, факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або электроннай пошты (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Прапануемыя да адмены рашэнні Агульнага сходу акцыянераў рэгламентуюць парадак пераводу (змянення катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», што прадугледжвае спыненне пераводу (змянення катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» з 15 лістапада 2021 года.