Інфармуем аб правядзенні 30 верасня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб узнагароджанні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўнення да Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.11.2013 (пратакол № 7.3).
Прагаласавала 99,15% (36 787 135 251 голас) ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па пытаннях павесткі прыняты станоўчыя рашэнні:
- Уведзена новая сістэма ўзнагароджанняў членаў Наглядальнага савета банка.
- Зацверджана Дапаўненне 3 да Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў Банка 29.10.2018 (пратакол № 6.4).
Неабходнасць актуалізацыі Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» абумоўлена змяненнем Закона аб гаспадарчых таварыствах, дзеючай практыкай у галіне карпаратыўнага кіравання і інш.
- Рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па пераводзе акцый дапоўнена наступнымі ўдакладненнямі:
- пры атрыманні акцый у спадчыну ўлічваецца тэрмін валодання акцыямі спадчынадаўцам і наследнікам;
- заявы акцыянераў на перавод могуць быць адкліканы да 01 кастрычніка (уключна), з 02 кастрычніка заявы не адклікаюцца і не ажыццяўляюцца здзелкі з акцыямі, якія належаць да пераводу.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08, +375 29 138 58 73 – Кацярына Міхайлаўна.