Аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 30.09.2021

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 30 верасня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:

  1. Аб узнагароджанні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  2. Аб унясенні дапаўнення да Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
  3. Аб унясенні дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.11.2013 (пратакол № 7.3).

Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, –  27 верасня 2021 года.

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня 27.09.2021-28.09.2021 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».

Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 28.09.2021 уключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18) або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або на электронную пошту (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.

Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.