Інфармуем аб правядзенні 26 жніўня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
«Аб пераводзе (змяненні катэгорыі) простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», набытых акцыянерамі – фізічнымі асобамі ў студзені - лютым 2020 года ў перыяд рэалізацыі банкам акцый у адпаведнасці са Стратэгічным планам (Стратэгіяй) развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018 – 2021 гады.».
У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 36 958 168 754 галасамі, што складае 99,68 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па пытанні павесткі прынята станоўчае рашэнне:
- Ажыццявіць перавод (змяненне катэгорыі) простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк», набытых акцыянерамі – фізічнымі асобамі ў студзені - лютым 2020 года ў перыяд рэалізацыі банкам акцый у адпаведнасці са Стратэгічным планам (Стратэгіяй) развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018 – 2021 гады», пры ўмове бесперапыннага валодання імі да моманту падачы заявы ў прывілеяваныя акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк»:
-
першага тыпу – па заявах фізічных асоб, якія з’яўляліся акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» на 01.01.2011;
-
другога тыпу – па заявах фізічных асоб, якія з’яўляліся акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» пасля 01.01.2011.
-
- Заявы акцыянераў, якія маюць права на перавод (змяненне катэгорыі) акцый у адпаведнасці з пунктам 1, прымаць у тэрмін да 1 кастрычніка 2021 года (уключна).
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08 – Кацярына Міхайлаўна.