Інфармуем аб правядзенні 10 жніўня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб унясенні змянення ў рашэнне гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка ад 26.03.2021 (пратакол № 2.4);
- Аб аптымізацыі працэдуры заключэння дагавораў паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і ўстановамі адукацыі.
У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 36 951 475 594 галасамі, што складае 99,66 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па пытаннях павесткі прыняты станоўчыя рашэнні:
-
Унесена наступнае змяненне ў пункт 4.2 рашэння гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 26.03.2021 (пратакол № 2.4):
«У абзацы трэцім часткі першай і ў частцы другой пункта 4.2 словы «Праўленнем банка» заменены словамі «Наглядальным саветам банка».».
-
Узгоднена заключэнне дагавораў аб узаемадзеянні пры падрыхтоўцы спецыялістаў па неабходных для банка спецыяльнасцях (дадатковых пагадненняў да іх) паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і ўстановамі адукацыі:
Установа адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»;
Філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» «Мінскі фінансава-экінамічны каледж»;
Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання», а таксама заключэнне дадатковых пагадненняў да раней заключаных дзеючых дагавораў з названымі ўстановамі адукацыі, пры ўмове падрыхтоўкі спецыялістаў у колькасці, якая не перавышае 100 чалавек у год па ўсіх дагаворах.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.