Інфармуем аб правядзенні 6 мая 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
«Аб унясенні змяненняў у рашэнне пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 09.12.2019 (пратакол № 6.1.).»
У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 36 897 801 835 галасамі, што складае 99,51 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голаса. Па пытанні павесткі прынята станоўчае рашэнне.
Унясенне змяненняў у рашэнне пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 09.12.2019 (пратакол № 6.1) абумоўлена прыняццем Наглядальным саветам банка 18.12.2020 (пратакол № 18.2) рашэння аб зацвярджэнні змяненняў у Стратэгічны план (Стратэгію) развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018–2021 гады (далей – Стратэгія) у частцы далейшага продажу акцый банка, якія знаходзяцца на балансе.
Унесены праўкі тэхнічнага характару ў частцы тэрміну дзеяння Стратэгіі: раней канкрэтызаваўся тэрмін - 2018-2020 гады, цяпер выкарыстоўваецца фармулёўка «дзеючая на момант продажу Стратэгія, зацверджаная ва ўстаноўленым парадку.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.