Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 8 красавіка 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб унясенні змянення ў Дывідэндную палітыку Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 1 красавіка 2021 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня 02.04.2021-06.04.2021 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 6 красавіка 2021 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам выкарыстання паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18) або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або на электронную пошту (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.