Інфармуем аб правядзенні 5 студзеня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з пытаннямі павесткі дня:
- Аб зацвярджэнні Палажэння аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам эмісіі простых (звычайных) акцый дадатковага выпуску, размяшчаемых без правядзення падпіскі.
- Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб нямэтазгоднасці правядзення закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 28 993 754 733 галасамі, што складае 99,46 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу. Па пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прыняты станоўчыя рашэнні.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 № 495 «Аб павелічэнні статутнага фонду банка і падаўжэнні тэрміну вяртання субардзініраваных крэдытаў» памер статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» павялічаны на суму 796 553 791,50 беларускі рубель шляхам эмісіі акцый дадатковага выпуску ў колькасці 7 965 537 915 штук. Памер статутнага фонду банка склаў 3 711 769 884,10 беларускіх рублёў.
Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.