Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннямі Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 5 студзеня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб зацвярджэнні Палажэння аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам эмісіі простых (звычайных) акцый дадатковага выпуску, размяшчаемых без правядзення падпіскі.
- Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб нямэтазгоднасці правядзення закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня 30.12.2020-31.12.2020 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 31 снежня 2020 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415) або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або па электроннай пошце (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.