Інфармуем аб правядзенні 19 кастрычніка 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з пытаннямі павесткі дня:
- Аб зацвярджэнні вынікаў закрытай падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 448 894 271 голасам, што складае 99,23 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па ўсіх пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прыняты станоўчыя рашэнні. У статутным фондзе банка павялічана доля дзяржавы ў вызначаным парадку.
Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.