Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 19 кастрычніка 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка ў завочнай форме па зацвярджэнні вынікаў размяшчэння дадатковага выпуску акцый з павесткай дня:
- Аб зацвярджэнні вынікаў закрытый падпіскі на простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Акцыянеры банка могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях павесткі дня 12.10.2020-16.10.2020.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 16 кастрычніка 2020 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.) або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або па электроннай пошце (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.