Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 14 кастрычніка 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў банка ў завочнай форме з павесткай дня: «Аб павелічэнні статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» шляхам эмісіі простых (звычайных) акцый дадатковага выпуску, размяшчаемых шляхам правядзення закрытай падпіскі» (шляхам павелічэння долі дзяржавы ў вызначаным парадку).
Акцыянеры банка могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня 09.10.2020-12.10.2020.
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 12 кастрычніка 2020 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.) або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або па электроннай пошце (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.