Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 14 жніўня 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у вочнай форме з павесткай дня «Аб выранні членаў Наглядальнага савета Банка».
Месца правядзення сходу: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, зала пасяджэнняў Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (6 паверх);
Пачатак правядзення сходу: 10.00;
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 09.30 да 09.45.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў Банка, складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 04.08.2020.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.
Рэгістрацыя акцыянераў ажыццяўляецца на падставе:
Для акцыянераў-юрыдычных асоб – службовага пасведчання кіраўніка (іншага пацвярджальнага дакумента) і дакумента, які сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка – даверанасці на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумента, які сведчыць асобу;
Для акцыянераў-фізічных асоб – дакумента, які сведчыць асобу; для прадстаўнікоў – даверанасці, засведчанай у вызначаным парадку, і дакумента, які сведчыць асобу.
Інфармацыя па пытанні павесткі дня будзе даступна акцыянерам Банка 11.08.2020-13.08.2020 у перыяд 8.30-12.30; 13.15-17.30 па месцы знаходжання Банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, каб.415.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.