Інфармуем, што 16 красавіка 2019 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з пытаннямі парадку дня:
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўнення ў рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 14.06.2017 (пратакол № 3.2.2);
- Аб унясенні змяненняў у Дывідэндную палітыку Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 557 134 901 голасам, што складае 98,78% ад агульнай колькасці акцый, што маюць права голасу.
З прынятымі рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.