Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2018 год.
Дата і час правядзення сходу: 28 сакавіка 2019 года ў 12.00.
Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18,
актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.00 да 11.45.
Парадак дня:
- Аб выніках працы Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2018 годзе.
- Аб справаздачы Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка за 2018 год (гадавая справаздача).
- Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2018 год.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2018 год і нарматывах размеркавання прыбытку ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2019 год.
- Аб выплаце гадавых бонусаў за 2018 год членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Спiс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 26 лютага 2019 года.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць завераны адпаведным чынам.
Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:
юрыдычным асобам – службовае сведчанне кіраўніка (іншы сцвярджаючы дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка - даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;
фізічным асобам – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам - даверанасць, засведчаная ва ўстаноўленым парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.
Інфармацыя да сходу акцыянераў прадстаўляецца для азнаямлення акцыянерам па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:
– аб дзейнасці банка у 2018 годзе – 07.03.2019-27.03.2019;
– па пытаннях парадку дня – 26.03.2019-27.03.2019.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.