Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме 29 кастрычніка 2018 года.
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны пытанні:
- Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўнення ў Дывідэндную палітыку ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб новай рэдакцыі Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб узнагароджанні членаў Наглядальнага савета Банка.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 26 кастрычніка 2018 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 29 кастрычніка 2018 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 26 кастрычніка 2018 года.
Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 04 38.