Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у вочнай форме 19 кастрычніка 2018 года.
Месца правядзення сходу: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, зала пасяджэнняў Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (6 паверх);
Пачатак правядзення сходу: 14.00;
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 13.30 да 13.45.
Парадак дня Агульнага сходу акцыянераў: «Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка».
Спiс асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў Банка, складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 19.09.2018.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць завераны адпаведным чынам.
Рэгістрацыя акцыянераў ажыццяўляецца на падставе:
Для акцыянераў-юрыдычных асоб - службовага пасведчання кіраўніка (іншага сцвярджаючага дакумента) i дакумента, якi сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка - даверанасці на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумента, які сведчыць асобу;
Для акцыянераў-фізічных асоб - дакумента, якi сведчыць асобу; для прадстаўнікоў - даверанасці, засведчанай ва ўстаноўленым парадку, і дакумента, які сведчыць асобу.
Інфармацыя па пытаннях парадку дня будзе даступна акцыянерам Банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, каб.415:
15.10.2018-19.10.2018 – 8.30-12.30; 13.15-17.30.
Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 04 38.