Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 24 верасня 2018 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 18.09.2018 (пратакол № 11).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключана пытанне: «Аб унясенні змянення ў статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 21 верасня 2018 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 24 верасня 2018 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 21 верасня 2018 года.