Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні16 мая 2018 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 27.04.2018 (пратакол № 6).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэні для завочнага галасавання да 14 мая 2018 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 16 мая 2018 года па адрасе: г. Мінск , праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 14 мая 2018 года.