Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 30 сакавіка 2018 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 22.03.2018 (пратакол № 4).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб Дывідэнднай палітыцы Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб Дапаўненні 2 да Палажэння аб Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Агульным сходам акцыянераў Банка 18.10.2016 (пратакол № 7.3).
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэні для завочнага галасавання да 28 сакавіка 2018 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 30 сакавіка 2018 года па адрасе: г. Мінск , праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 28 сакавіка 2018 года.