Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 28 снежня 2017 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 15.12.2017 (пратакол № 21.6).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб унясенні дапаўнення ў Палажэнне аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», зацверджанае Агульным сходам акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 18.10.2016, пратакол № 7.3.
- Аб новай рэдакцыі Кодэкса карпаратыўнага кіравання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» і банкаўскага холдынгу.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэні для завочнага галасавання да 26 снежня 2017 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 28 снежня 2017 года па адрасе: г. Мінск , праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 26 снежня 2017 года.