Інфармуем, што 1 лістапада 2017 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з наступнымі пытаннямі парадку дня:
- Аб пераводзе (змяненні катэгорыі/тыпу) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб унясенні дапаўненняў у рашэнні Агульных сходаў акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 28.11.2013 (пратакол № 7.3), 14.06.2017 (пратакол № 3.3).
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 523 543 258 галасамі, што складае 99,38% ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па ўсіх пытаннях парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прыняты станоўчыя рашэнні.
Больш падрабязна з прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пак. 415.
Тэлефон для даведак: + 375 17 309 04 08.